Як "дыхае" зефір і пра стварэнне салодкіх дзьмухаўцоў могуць даведацца турысты на "Чырвоным харчавіку"
Супрацоўнікі фабрыкі расказалі пра гісторыю станаўлення старэйшага прадпрыемства Бабруйска і тэхналагічныя тонкасці вырабу карысных дэсертаў, паказалі, як і з чаго робяць любімыя многімі пакаленнямі зефір і мармелад. Таксама прадаставілі магчымасць паспрабаваць смак ласункаў і нават паўдзельнічаць у працэсе іх стварэння.