"Гэта чыстай вады палітыка, элемент запалохвання". Луцкі аб блакіроўцы Telegram-канала "Жоўтыя слівы"
"Гэта звычайная вайна. Мы ўжо гаварылі аб тым, што неабходна дыверсіфікацыя інфармацыйнай работы. Мы не павінны спыняцца толькі на адным канале распаўсюджвання інфармацыі. Тэхналагічныя платформы ўжо даўно на самай справе дыктуюць правілы, проста мы яшчэ не траплялі ў сферу іх увагі", - сказаў Ігар Луцкі.