Гарачыня да +36°С і мала дажджоў. Якім будзе надвор'е ў канцы чэрвеня і пачатку ліпеня
У Беларусі лета ў самым разгары, а гэта значыць, што высокімі тэмпературамі нікога не здзівіць, адзначаюць сіноптыкі. Так, у мінулыя выхадныя ў большасці раёнаў слупкі тэрмометраў пераадолелі 30-градусную адзнаку, а сярэднясутачная тэмпература паветра на 4-8 градусаў перавысіла кліматычную норму.