Маладзечна і Мазыр прымуць першыя матчы 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
У першым з іх футбалісты "Іслачы" прымуць у Маладзечне гасцей з "Віцебска". У папярэднім туры "Іслач" нечакана перайграла ў гасцях аднаго з галоўных фаварытаў турніру мінскае "Дынама" - 1:0, а віцябчане з такім жа рэзультатам уступілі на сваім полі брэсцкім дынамаўцам.