Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Сіндза Абэ
"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю вядомага палітычнага дзеяча і шматгадовага кіраўніка Урада Японіі спадара Сіндза Абэ, які ў час выступлення ў горадзе Нара стаў ахвярай нападзення забойцы", - гаворыцца ў спачуванні.