"Збожжа, бульба, буякі - усяго хопіць". У Мінсельгасхарчы расказалі аб харчовай бяспецы
"У бягучым годзе зроблена ўсё, каб атрымаць не менш за 8 млн 700 тыс. т збожжа. Для гэтага забяспечана вялікая пасяўная плошча збожжавай групы, якая склала амаль 2,5 млн га", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Мікалай Лешык.