Рэмбрант, Ван Гог і Гольцыус: у Віцебску адкрылася выстава фламандскай і галандскай графікі
Выставу "Галандцы. Фламандцы. Графіка" прывёз у фестывальную сталіцу прыватны калекцыянер з Пецярбурга Арцём Суслаў. Яна ўключае гравюры Галандыі і Фландрыі (цяпер гэта Нідэрланды і Бельгія), самыя раннія з якіх датуюцца 1570 годам, а найбольш познія - пачаткам ХХ стагоддзя.