Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адкрыецца ў Брэсце 9 верасня
Праграму форуму складуць 28 пастановак ад 24 тэатральных калектываў з дзевяці краін. Гэта драматычныя, музычныя, вулічныя тэатры і тэатры лялек з Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кыргызстана, Польшчы, Расіі і Узбекістана.