Арганізатары "Мінскага паўмарафону-2022" чакаюць больш за 10 тыс. удзельнікаў
У бягучым годзе галоўны забег на 21 км пройдзе па абноўленай трасе. Старт будзе дадзены ад стадыёна "Дынама", далей бегуны накіруюцца па праспекце Незалежнасці, павернуць на вуліцу Леніна да гарадской ратушы, Палаца спорту, з праспекта Пераможцаў спартсмены накіруюцца на праспект Машэрава.