Лукашэнка пасля наведвання гаспадаркі ў Квасоўцы: "Гэта лепшае, што ёсць у краіне. Так павінна быць усюды"
Вяскоўцы сустрэлі кіраўніка дзяржавы на выхадзе з офіснага будынка вытворчага кааператыва, дзе ён правёў нараду па пытаннях закладкі садоў і забеспячэння ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй. Большая частка жыхароў Квасоўкі працуе на прадпрыемстве.