Надвор'е без істотных ападкаў, пахаладанне і начныя замаразкі. Прагноз з 2 па 7 верасня
Каляндарная восень у Беларусі стартавала дакладна па раскладзе. Адзнакі на тэрмометрах прымушаюць са смуткам успамінаць летняе цяпло, а ўжо ў канцы бягучага і пачатку наступнага тыдня і зусім нас чакаюць першыя ў гэтым сезоне замаразкі. Пры гэтым на дажджы асабліва разлічваць не трэба.