У сувязі з пераходам на расійскія рублі ў разліках за газ змяняецца парадак індэксацыі тарыфаў на камунальныя паслугі для юрасоб
У сувязі з пераходам на расійскія рублі ў разліках за газ, які набываецца ў Расійскай Федэрацыі, указам устаноўлена, што індэксацыя цэн на энергарэсурсы і тарыфаў на камунальныя паслугі ажыццяўляецца ў прывязцы не да курса долара ЗША, а да курса замежнай валюты, што выкарыстоўваецца пры разліках.