Тактычны эпізод камандна-штабнога вучэння УС разыгралі на палігоне пад Брэстам
На палігоне стварылі тактычную абстаноўку, максімальна набліжаную да баявой. Паводле легенды, незаконныя ўзброеныя фарміраванні і так званыя атрады самаабароны захапілі частку тэрыторыі дзяржавы. Ваенным трэба было выцесніць умоўнага праціўніка і аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць краіны.