У Мінску стартаваў сезон асенніх сельскагаспадарчых кірмашоў
Паводле інфармацыі ведамства, кірмашовыя пляцоўкі арганізаваны ў кожным раёне сталіцы. Да 4 снежня штотыднёва па выхадных днях плодаагароднінную прадукцыю будуць рэалізоўваць сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі і ўладальнікі прыватных падворкаў з усіх рэгіёнаў краіны.