Навуковыя выданні аб адлюстраванні Вялікай Айчыннай вайны ў музыцы і дакументальным кіно прэзентавалі ў Мінску
Кніга "Вялікая Айчынная вайна ў беларускай музыцы: памяць нашчадкаў" прысвечана адлюстраванню тэмы ў беларускай кампазітарскай творчасці і песенным фальклоры, у песнях на вершы народных паэтаў, подзвігу беларускіх артыстаў і музыкантаў-партызан на палях баёў і ў тыле ворага.