"Энергетык-БДУ" перамог "Белшыну" ў футбольным чэмпіянаце Беларусі
Яшчэ да перапынку лепшы бамбардзір беларускага першынства Бабір Абдзіхолікаў аднавіў раўнавагу, а ў самым пачатку другой палавіны сустрэчы ён забіў свой 23-і гол у цяперашнім турніры. У канцы гульні Ілья Грышчанка ўстанавіў канчатковы рэзультат - 3:1 на карысць мінчан.