Кароткачасовыя дажджы, туман і да плюс 17 градусаў. Сіноптыкі аб надвор'і ў Беларусі з 21 па 26 кастрычніка
Калі ў пачатку тыдня тэмпературны фон па краіне быў даволі высокі для сярэдзіны кастрычніка, то ўжо ў сераду днём, калі праз тэрыторыю нашай краіны прарваўся атмасферны фронт з халоднымі паветранымі масамі паўночных шырот, у Беларусі прыкметна пахаладала.