"Прамая спіна і аптымізм". Ветэран вайны Валянціна Баранава святкуе 99-годдзе
"Настрой у мяне сёння выдатны, таму што мне 99 гадоў! Маё пакаленне абараняла сваю краіну, якая толькі ўстала з каленяў, і пачалася вайна. І наша пакаленне змагло гэта зрабіць. Гэта наша гордасць. Нашы дзеці, унукі, праўнукі ўзялі нашу эстафету ў свае рукі і пранеслі яе да сённяшняга дня", - бадзёра гаворыць у свой дзень нараджэння Валянціна Пятроўна.