У Мінску завяршыўся Кубак РЦАП па стральбе з лука ў памяшканні
Стральба праводзілася ў закрытым памяшканні на адлегласці 18 метраў. Удзел у турніры прынялі амаль 90 беларускіх спартсменаў, якія вызначылі прызёраў у асабістых і камандных заліках, а таксама ў спаборніцтвах змешаных дуэтаў.