Беларуска Марына Зуева заваявала золата чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце
Лідар нашай жаночай каманды Марына Зуева атрымала перамогу на дыстанцыі 3000 м, паказаўшы час 4 мін. 13,45 сек. Усяго на 0,14 сек. беларуска апярэдзіла чатырохразовую медалістку чэмпіянатаў свету з Расіі Яўгенію Лалянкову.