Вырастуць зарплаты бюджэтнікаў, мінімалка і пенсіі. Мінпрацы пра навацыі 2023 года
Працоўныя пенсіі ў наступным годзе будуць павышацца ва ўвязцы з ростам зарплаты і ўзроўнем інфляцыі, але не менш за адзін раз у год. Сацыяльныя пенсіі, павышэнні, надбаўкі і даплаты да пенсій будуць пераразлічвацца штоквартальна (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада) следам за ростам БПМ.