"Белавія" запускае прамыя рэйсы з Мінска ў Махачкалу
Старт палётнай праграмы запланаваны на 26 красавіка. Рэйсы па маршруце Мінск - Махачкала -Мінск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па пятніцах з вылетам з Мінска ў 13.10 і прыбыццём у Махачкалу ў 16.40. Вылятаць з Махачкалы борт будзе ў 17.40, а прыбываць у Мінску 21.25.