Маладзёжны беларуска-турэцкі форум стартаваў у Мінску
Для ўдзелу ў форуме па запрашэнні Цэнтральнага камітэта БРСМ прыбыла
маладзёжная дэлегацыя з Турцыі. У час экскурсіі па Доме моладзі гасцям
расказалі аб гісторыі маладзёжнага руху Беларусі і пазнаёмілі з
дзейнасцю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.