Тэрмін падачы заяў у камісію для жадаючых вярнуцца на радзіму прадоўжаны да канца 2024 года
У камісію маюць права на зварот жадаючыя вярнуцца на радзіму грамадзяне Беларусі, якія ўчынілі ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да 8 лютага 2023 года (дата ўступлення ў сілу Указа аб стварэнні камісіі) адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы, звязаныя са значнымі грамадска палітычнымі падзеямі.