ГЭС Беларусі ў 2023 годзе выпрацавалі больш за 300 млн кВт.гадз
"Гэтыя аб’ёмы далі магчымасць замясціць 32,6 млн куб.м прыроднага газу. Усяго ж у краіне 53 гідраэлектрастанцыі сумарнай магутнасцю каля 96 МВТ. Буйнейшыя – Віцебская і Полацкая ГЭС", - расказалі ў Мінэнерга.