Сабаленка засталася на 2-м месцы ў рэйтынгу WTA, Азаранка страціла 11 пазіцый пасля Australian Open
Цяпер у актыве Сабаленка 8905 ачкоў, а ў першай ракеткі планеты полькі Ігі Свёнтак на 865 балаў больш. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў Мельбурне выбыла ў 1/8 фіналу, страціла 11 пазіцый і апусцілася з 22-га на 33-е месца (1471 ачко). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 95-м радку сусветнага рэйтынгу (783).