Снег з дажджом, парывісты вецер і галалёдзіца. Сіноптыкі пра надвор'е на 3-7 лютага
"Студзень завяршыўся цёплым надвор'ем, снег пачаў раставаць, гурбы
паступова змяншаюцца. З даволі цёплых пазіцый пачынаецца і завяршальны
месяц зімы. Пры гэтым надвор'е будзе мець няўстойлівы характар", -
адзначылі ў Белгідрамеце.