Блізкае святло з далёкім прыцэлам. Як Рудзенск стаў галоўным пастаўшчыком на топавыя аўтазборачныя канвееры
У нас было адразу тры падставы адправіцца ў Пухавіцкі раён. Сёлета
спаўняецца 100 гадоў з дня яго ўтварэння, мясцовы пасёлак Рудзенск
адзначыць першы юбілей у статусе горада-спадарожніка Мінска, а яго
горадаўтваральны завод аўтакампанентаў з рэактыўнай хуткасцю выходзіць
на новую арбіту развіцця.