Беларусы другі раз абыгралі зборную Узбекістана па міні-футболе
У Ташкенце падапечныя Аляксандра Чэрніка выйгралі з вынікам 2:0. Абодва
мячы былі забіты ў першым тайме - спачатку вызначыўся Дзмітрый
Шыманоўскі, а потым яго поспех паўтарыў Уладзіслаў Сялюк.