Андрэйчанку прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Віцебска"
Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння ў Віцебскай абласной філармоніі. Уладзіміру Андрэйчанку ўручылі адпаведнае пасведчанне на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды ўшаноўвання лаўрэатаў прэміі "Чалавек года Віцебшчыны".