Асваенне новых рынкаў, мадэрнізацыя вытворчасці. Намеснік міністра лясной гаспадаркі аб развіцці галіны
"Для лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці 2023 год быў даволі складаным. Так, да моманту ўводу санкцый з боку калектыўнага захаду, наш асноўны рынак быў арыентаваны менавіта на краіны Еўропы. Аднак нягледзячы на складанасці, лясная галіна, у тым ліку і лясгасы Брэсцкай вобласці, змагла аператыўна пераарыентавацца, дыверсіфікаваць свае рынкі збыту і накіраваць іх у краіны Усходу і Сярэдняй Азіі", - адзначыў Уладзімір Крэч.