МУС: вадзіцелі маршрутак з 16 па 26 лютага будуць пад узмоцненым кантролем ДАІ
Як адзначылі ў міліцэйскім ведамстве, мэта ўзмоцненага кантролю - прадухіленне ДТЗ з удзелам маршрутак і зніжэнне цяжкасці наступстваў, а таксама прафілактыка парушэнняў, што ўчыняюцца вадзіцелямі такога транспарту.