ДПК: больш за 900 фур чакаюць уезду ў ЕС на беларуска-літоўскай граніцы
Самы загружаны маршрут для фур праходзіць праз літоўскі пагранпераход
"Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі"), яго супрацоўнікі за два дні прынялі
на сваю тэрыторыю 41 працэнт грузавікоў ад нормы. Менш за ўсё грузавога
транспарту прыбыла ў Літву праз пункт пропуску "Мядзінінкай" (сумежны
"Каменны Лог") - 16 працэнтаў велікагрузаў.