У Саудаўскай Аравіі зацікаўлены пераймаць вопыт судовай сістэмы Беларусі
У пачатку сустрэчы Валянцін Сукала падкрэсліў, што лічыць вялікім
гонарам прымаць у Палацы правасуддзя дэлегацыю на чале са старшынёй
Вышэйшага судовага савета Саудаўскай Аравіі. Адзначыўшы сур'ёзны
прафесійны шлях госця, ён прапанаваў абмеркаваць шэраг пытанняў, якія
ўяўляюць узаемную цікавасць.