"Ільвяня выгульваў на павадку, а леапарду чытаў навіны". Як жывуць драпежнікі ў прыватным заапарку ў фермера
У тое, што Юрый Карпіловіч - чалавек самавіты, паверылі і калгаснікі. У
2000 годзе яны прагаласавалі за продаж арандатару ўсіх гаспадарчых
пабудоў на ўчастку. А дзяржава ўжо аўтаматычна перадала яму 100 га зямлі
гаспадаркі. Так, 24 гады таму 37-гадовы Юрый Уладзіміравіч стаў
аграрыем. А пасля - уладальнікам аграсядзібы на землях графа Чапскага і
заапарка.