Хакеісты мінскіх "Тарнада" і "Лакаматыва" згуляюць у фінале "Залатой шайбы"
У фінальным турніры сярод спартсменаў 2009-2010 гадоў нараджэння
стартавалі восем каманд - па адной з кожнай вобласці, а таксама дзве з
Мінска. Сёння на "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся групавы этап, па выніках
якога ўдзельнікамі вырашальнай гульні сталі менавіта прадстаўнікі
сталіцы.