Тры нацыянальныя рэкорды ўстаноўлены на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на трэку
Мацнейшыя веласіпедысты краіны на працягу трох дзён вызначалі лепшых у
сямі відах праграмы. Трохразовай чэмпіёнкай нацыянальнага першынства
2024 года ў жанчын стала Варвара Басякова, якая перамагла ў гіце,
спрынце і кейрыне. У гэтых жа дысцыплінах сярод мужчын роўных не было
Арцёму Зайцаву, які да таго ж устанавіў новы рэкорд Беларусі ў гіце
(1.00,565).