Сіноптыкі расказалі, якім будзе пачатак вясны ў Беларусі
"Першы вясенні месяц пачнецца з цёплага надвор'я. Пры гэтым пад уплывам
вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца,
толькі ў ранішні і дзённы час нядзелі, 3 сакавіка, у паўднёва-заходніх
рэгіёнах краіны, дзе будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу,
пройдуць кароткачасовыя дажджы", - расказалі сіноптыкі.