Канькабежцы Дамарацкі і Кавалёва перамаглі на чэмпіянаце краіны ў класічным мнагабор'і
У жаночай частцы чэмпіянату краіны золата выйграла Ганна Кавалёва, другі
і трэці рэзультаты паказалі Юлія Малюкевіч і Улада Багданава адпаведна.
У мужчын вікторыю атрымаў Ягор Дамарацкі, серабро і бронзу заваявалі
Мікіта Мігдалёў і Яўген Болгаў.