Завод па вытворчасці пластыкавых камплектуючых для акумулятараў плануюць пабудаваць у Пінску
Размова ідзе пра ТАА "1АК-Пластык" - завод па вытворчасці пластыкавых
камплектуючых (манаблокі, ручкі, накладкі і інш.) для акумулятарных
батарэй. Пабудаваць прадпрыемства плануюць на тэрыторыі свабоднай
эканамічнай зоны "Брэст", дакладней, праектуемага ў Пінску
індустрыяльнага парка. Гэты праект накіраваны на імпартазамяшчэнне.
Пакуль такая прадукцыя пераважна пастаўляецца з Расіі і Турцыі.