ЦВК Беларусі аб'явіла канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў
Выбары і галасаванне забяспечвалі 6805 выбарчых камісій. У іх склад было
ўключана 66 692 чалавекі. У краіне працавалі 45 505 нацыянальных і 294
замежныя (міжнародныя) наглядальнікі. Актыўна праявіла сябе на выбарах
моладзь. З агульнай колькасці ўключаных у спісы ўпершыню галасуючых
грамадзян прыйшлі на выбары амаль 77 працэнтаў.