Да 10 градусаў марозу: у Беларусі пахаладае на гэтым тыдні
"Цёплы люты даў надзею жыхарам Беларусі на раннюю вясну. Такое ж
надвор'е эстафетай было перададзена і першаму вясенняму месяцу. Але
нягледзячы на тое, што на календары вясна, у кліматычных адносінах
сакавік усё ж такі яшчэ застаецца зімовым месяцам, таму для яго
характэрна неаднаразовая змена надвор'я, у тым ліку і вяртанне маразоў",
- сказалі ў Белгідрамеце.