Губернатар Уладзімірскай вобласці расказаў, як адыход заходніх кампаній дапамог знайсці новыя нішы для супрацоўніцтва з Беларуссю
"У нас даўно наладжана супрацоўніцтва з Беларуссю па набыцці камунальнай
тэхнікі, аўтобусаў - літаральна ў сакавіку МАЗ паставіў 20 аўтобусаў. У
нас ёсць супрацоўніцтва па вытворчасці трактароў і пагрузчыкаў. Гэта
была такая база, якая традыцыйна ўсім вядома. Але цяпер з'явіліся зусім
новыя нішы за кошт таго, што адышлі замежныя кампаніі і з'явіўся новы
кааперацыйны рынак", - сказаў Аляксандр Аўдзееў.