Кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы правялі байцы 557-й інжынернай брыгады
Так, асабовы склад абсталяваў паромныя пераправы і ажыццявіў пераправу
тэхнікі на процілеглы бераг ракі Нёман. Таксама ваеннаслужачыя
адпрацавалі вучэбныя пытанні па разведцы воднай перашкоды, зрабілі марш
па перасечанай мясцовасці і арганізоўвалі сувязь.