Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Чарлстане
У першым раўндзе беларуска з вялікай цяжкасцю перайграла ў трохсэтавым
паядынку амерыканку Кайлу Дэй (88) - 5:7, 7:5, 6:4. Матч доўжыўся 2
гадзіны 45 мінут. Да гэтага ў сустрэчах адзіночнага разраду Сасновіч
пацярпела тры паражэнні запар.