Галасаванне на выбарах прэзідэнта пачалося ў Расіі
На гэты раз барацьбу за пасаду кіраўніка расійскай дзяржавы вядуць
чатыры кандыдаты. У бюлетэні для галасавання ўнесены прозвішчы дзеючага
прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які пайшоў на выбары ў якасці
самавылучэнца, віцэ-спікера Дзярждумы Уладзіслава Даванкова, вылучанага
партыяй "Новыя людзі", кіраўніка фракцыі партыі ЛДПР у Дзярждуме Леаніда
Слуцкага і кандыдата ад КПРФ дэпутата Дзярждумы Мікалая Харытонава.