Алесін: самалёты F-16 не змогуць процістаяць найноўшым расійскім знішчальнікам Су-30 і Су-35
На думку ваеннага аналітыка, адзіная якасць, у якой Украіна можа
выкарыстоўваць F-16, - гэта платформа для запуску крылатых ракет
далёкага радыуса дзеяння. "Але гэта будзе своеасаблівая "зладзейская
тактыка". Хуценька ўзляцеў, запусціў ракету і гэтак жа хуценька
схаваўся. Але туды, куды яны будуць хавацца, можа прыляцець "Іскандэр",
далёкасць якога складае 500 км", - падкрэсліў ён.