На Курылах вулкан Эбека выкінуў попел на вышыню 1,8 км
Шлейф попелу распаўсюдзіўся ў паўднёва-ўсходнім напрамку на адлегласць
больш як 5 км ад месца выкіду. Вулкан праяўляе павышаную актыўнасць з
высокай верагоднасцю вывяржэння. У сувязі з гэтым устаноўлены аранжавы
колеравы код небяспекі для авіяцыі.