Да плюс 12 градусаў абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі 22 сакавіка
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі
ноччу па захадзе, а днём у паўночна-заходніх раёнах пройдуць невялікія
дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і
галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с.