Зацверджаны пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку
Як растлумачылі ў Мінкультуры, вызначана, што з 1 студзеня 2024 года
помнікі архітэктуры і помнікі горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны
спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, вызваляюцца ад падатку
на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку.